У Беларусі плануецца павысіць закупныя кошты на малако на 10%
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ініцыюе павышэнне закупных коштаў на малако. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні эканомікі міністэрства.
Канчатковае рашэнне будзе прымаць урад і камітэт па цэнаўтварэнні. У прыватнасці, мяркуецца, што кошт на малако вышэйшага гатунку павысіцца на 10% да 480 рублёў за кілаграм.
У міністэрстве мяркуюць, што дадзенае рашэнне не выкліча істотнага павышэння рознічных коштаў на малочныя прадукты.
“Інтэрфакс”