У Беларусі плануецца стварыць сетку матэляў-кэмпінгаў
У Беларусі плануецца стварыць сетку матэляў-кэмпінгаў, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Як адзначыў Шульга,пачаць работы плануецца ў 2011 годзе з трасы Брэст — Масква. Мяркуецца ствараць матэлі-кэмпінгі паблізу месцаў для адпачынку або славутасцей. Чакаецца, што работы па іх стварэнні ў асноўным завершацца да 2013 года, паведамляе БелаПАН.
Шульга таксама прызнаў, што на раённым узроўні ў Беларусі не хапае якасных гасцініц. Толькі 25—30% райцэнтраў могуць адначасова прыняць групу з 35—40 чалавек. Як заявіў намеснік міністра, задача Мінспорту — стварыць умовы, каб на рынак прыйшоў "нейкі вядомы ланцужок гасцініц".
Усяго, паводле слоў Шульгі, у 2011 годзе ў Беларусі плануецца ўвесці ў строй 350 аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры.