У Беларусі працягнуты тэрмін спрошчанай перарэгістрацыі ІП да 1 сакавіка

Аляксандр Лукашэнка сваім указам падоўжыў да 1 сакавіка 2008 года спрошчаны парадак пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Нагадаем, тэрмін ільготнага пераходу ІП у ПУП завяршыўся 10 лістапада 2007 года. Тады з 200 тысяч прадпрымальнікаў перарэгістрацыю прайшлі каля 11 тысяч чалавек.

Перарэгістрацыя ІП звязана з тым, што з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца абмежаванне колькасці работнікаў — не больш за 3 чалавекі.

Апроч працягу тэрміну перарэгістрацыі прэзідэнцкі ўказ захоўвае юрасобам тарыфы на камунальныя паслугі — такія, як і для простага насельніцтва. Таксама да 1 студзеня 2009 года для ўнітарных прадпрыемстваў захаваны парадак выдачы сертыфікатаў адпаведнасці і гігіенічных пасведчанняў як для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Да 31 снежня 2009 года ўдвая паніжаны памер штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэнні, якія могуць быць здзейсненыя ўнітарнымі прадпрыемствамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі