У Беларусі працягваюцца ператрусы ў сувязі з выбухам у Мінску

У Беларусі працягваюцца ператрусы і допыты ў сувязі з выбухам у Мінску 4 ліпеня. 23 ліпеня прайшоў вобыск у кватэры сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сцепаненкі ў Мінску.
Пасля ператрусу яго павезлі на допыт у следчае ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Сёння раніцай у Віцебску прайшоў ператрус у кватэры Жанны Паповай, дырэктара выдавецкага дома "Віцебскі кур'ер".

У выніку канфіскаваныя дыскеты, кампакт-дыскі і флэш-карты. Міліцыянты таксама цікавіліся камп'ютэрам, аднак той быў няспраўным. Пасля ператрусу Папову даставілі ў абласное ўпраўленне міліцыі.

Сёння ж у Баранавічах у міліцыю па справе аб выбуху ў Мінску быў выкліканы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вячаслаў Болбат, а таксама актывісты мясцовых арганізацый Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай Віктар Мязяка, Віктар Цяпін і праваабаронца Сяргей Гоўша.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі