У Беларусі праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна вакцына супраць A/H1N1

На гэтым тыдні ў Беларусі пачалася імунізацыя супраць грыпу A/H1N1 расійскай вакцынай “Інфлювір”. Гэтая прышчэпка прызначаная для медыцынскіх супрацоўнікаш і асобаў, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэмаў (МНС, транспарт, ЖКГ і інш.). Як адзначыла ў інтэрв'ю “БелаПАН” загадчыца аддзяленнем імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская, у дадзены момант рэгістрацыю праходзіць іншая вакцына супраць пандэмічнага грыпу. “Пасля яе рэгістрацыі можа ісці гаворка пра імунізацыю іншых катэгорый грамадзянаў за кошт уласных сродкаў і за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў”, — адзначыла адмысловец.

Тэрміны пастаўкі новай вакцыны ў Беларусь пакуль не вызначаныя. Мяркуецца, што яна з’явіцца ў краіне не раней за сярэдзіну студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі