У Беларусі прапануюць расстрэльваць распаўсюднікаў спайсу

Радыкальныя меры прапануе выкарыстаць для змагання супраць распаўсюднікаў спайсу старшыня Белтэлерадыёкампаніі, кіраўнік грамадскага савета пры МУС Беларусі Генадзь Давыдзька. Вось што ён заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1":

"Я прыхільнік крайніх, радыкальных мер аж да смяротнай кары тым, хто распаўсюджвае гэтую атруту. І толькі так можна змагацца. Угаворванні, змякчэнне меры пакарання — гэта ўсё не працуе. Самыя жорсткія, паказальныя карныя меры ў адносінах да гэтых нягоднікаў, якія зарабляюць на чужым горы".

На сённяшні дзень максімальны тэрмін, на які могуць быць прыцягнуты да адказнасці наркабароны, — 15 гадоў. Дылеры-адзіночкі нярэдка абыходзяцца ўсяго двума гадамі турмы, выходзяць на волю. Дарэчы, за ўзмацненне жорсткасці пакарання выступаюць прадстаўнікі МУС, грамадскасці.

Сёлета міліцыя выявіла ў нашай краіне больш за 5 тысяч нарказлачынстваў. Больш за тысячу чалавек трапілі ў бальніцу ад перадазіроўкі спайсамі, 25 з іх так і не ўдалося выратаваць.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі