У Беларусі прайшла аперацыя “Арсенал”

У часе аперацыі “Арсенал”, якая праходзіла ў Беларусі ад 27 верасня да 1 кастрычніка, канфіскавалі з незаконнага абарачэння 131 адзінку зброі і болей за 2 тысячы боепрыпасаў, паведамляе БелаПАН. Завялі 23 крымінальных справы, па некаторых фактах ладзяць праверкі і прызначаюць экспертызы. Выявілі таксама 253 выпадкі парушэння адміністратыўнага заканадаўства, канфіскавалі 359 адзінак зарэгістраванай зброі. Апроч таго, грамадзяне добраахвотна здалі ў міліцыю агулам 855 пісталетаў, стрэльбаў ды іншай зброі, а таксама каля 11 тысяч боепрыпасаў рознага калібра. За час правядзення аперацыі “Арсенал” у міліцыю паступіла 143 паведамленні аб незаконным захоўванні зброі. 86 сігналаў пацвердзіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі