У Беларусі расце колькасць бясплодных сямейных пар
У Беларусі расце колькасць бясплодных сямейных пар. Пра гэта паведаміла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Шылава.
Паводле яе слоў, летась у Беларусі зарэгістравана больш за 9,5 тысяч выпадкаў жаночай бясплоднасці і 1,8 тысяч — мужчынскай.
Спецыяліст зазначыла, што аднымі з асноўных прычын бясплоднасці і пагаршэння рэпрадуктыўнага стану здароўя з'яўляюцца інфекцыі, якія перадаюцца полавым шляхам, і аборты.
БелаПАН