У Беларусі расце рэалізацыя піва і гарэлкі
Па звестках Белстата, у Беларусі расце рэалізацыя піва і гарэлкі. У студзені – верасні доля алкагольнай прадукцыі у агульным аб'ёме рознічнага гандлю склала 12%. На спажывецкім рынку алкагольнай прадукцыі і піва рэалізавана на суму 3 трлн. 580 млрд. 700 млн. рублёў. Продаж гарэлкі сёлета амаль не павялічыўся. А вось піва за дзевяць месяцаў прададзена на 5,3% больш, чым у студзені – верасні 2008 года. На такі ж адсотак узрасло спажыванне слабаалкагольных напояў. А найбольшы рост папулярнасці ў насельніцтва дэманструюць лікёра-гарэлкавыя вырабы: іх набылі на 14,6% больш, чым летась, паведамляе інфармагенцтва "БелаПАН".