У Беларусі распрацавалі электронную базу салдатаў і партызанаў

У БДУ распрацавалі электронную базу пра салдатаў і партызанаў, якія загінулі ці зніклі пад час Другой сусветнай вайны. Інфармацыю для базы ўзялі з кніг “Памяць. Гісторыка-дакументальныя хронікі беларускіх раёнаў”, паведамляе БелТА.

У базе можна шукаць інфармацыю па катэгорыях "прозвішча", "імя", "імя па бацьку", "вобласць", "раён", "горад / вёска нараджэння", "месца смерці".

Пакуль у базу ўнеслі інфармацыю па Мінску і Мінскай вобласці, агулам больш за 10 тысяч чалавек. У бліжэйшы час туды пачнуць уносіць інфармацыю па іншых абласцях Беларусі. Таксама ў базу плануюць унесці інфармацыю пра мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі вайны, і салдат, якія вярнуліся з фронта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі