У Беларусі сабраныя 50 тысяч подпісаў у абарону свабоды сумлення

Больш за 50 тысяч подпісаў перадалі ў адміністрацыю прэзідэнта, Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў, актывісты кампаніі ў абарону свабоды сумлення. Іх збіралі з вясны мінулага года па ўсёй краіне актывісты хрысціянскіх цэркваў, грамадскіх арганізацый і аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".
"50 тысяч подпісаў для ўмоваў сённяшняй Беларусі - гэта даволі вялікая лічба", — кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзін з актывістаў Аляксей Шэін. Ён лічыць, што мы сталі сведкамі "найбольшай непалітычнай грамадскай кампаніі ў Беларусі, якая праходзіла за найноўшую гісторыю".

Нагадаем, подпісы збіраліся пад петыцыяй да органаў улады Беларусі з патрабаваннем перагледзець закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў", які некаторыя беларускія і замежныя эксперты называюць "самым рэпрэсіўным рэлігійным законам у Еўропе".

Вось што гаворыць пра праведзеную кампанію Аляксей Шэін:

"Гэтая кампанія з'яўляецца не рэлігійнай і не палітычнай, яна грамадская, накіраваная ў абарону аднаго з падставовых правоў чалавека - права на свабоду веравызнання, на свабоду сумлення. Без забеспячэння гэтага права немагчымая пабудова дэмакратычнага грамадства, таму што яно таксама важнае, як і права на свабоду сходаў, свабоду сродкаў масавай інфармацыі, прафсаюзаў і г. д.".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі