У Беларусі скарачаецца колькасць суіцыдаў
За апошнія шэсць гадоў у Беларусі адзначаецца зніжэнне ўзроўня суіцыдаў ва ўсіх абласцях краіны, у тым ліку ў Мінску. У 2006 годзе ўпершыню адбылося зніжэнне гэтага паказчыку да 29 выпадкаў на 100 тысяч чалавек.
Такія дадзеныя прывёў галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя Павел Рынкаў. Па яго словах, зніжаецца колькасць спроб суіцыду сярод гарадскога насельніцтва - летась гэты паказчык склаў 19,6 выпадку на 100 тысяч насельніцтва.
Аднак рост самазабойстваў у сельскай мясцовасці па-ранейшаму застаецца высокім. Так, летась ён быў зарэгістраваны на ўзроўні 53,9 выпадку на 100 тысяч чалавек. Найменшая колькасць спроб самазабойстваў назіраецца ў Мінску, найбольшая - у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях.
Шмат у чым гэта залежыць ад сістэмы аказання псіхіятрычнай дапамогі. У цэлым, Беларусь працягвае заставацца ў ліку краін з адносна высокім узроўнем здзяйснення суіцыдаў, якія перавышаюць сярэднееўрапейскі.
Паведамляе БЕЛТА