У Беларусі скончыўся летні прызыў у войска
Болей за 10 тысяч чалавек прызваныя ў войска на тэрміновую службу — такія вынікі летняга прызыву-2010 у Беларусі, паведамляе Ежедневник. Яшчэ 2 тысячы чалавек прызваныя на службу ў рэзерве. Цяпер навабранцы праходзяць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. А 14 жніўня ў злучэннях і вайсковых частках пройдуць цырымоніі прыняцця прысягі.