У Беларусі стала на траціну болей тэлефонных мінёраў

Міністэрства ўнутраных справаў занепакоенае тым, што выпадкі лжэ-мінавання сталі ў Беларусі частымі. Сёлета сапёраў выклікалі па ілжывай трывозе 38 разоў, што на 11 разоў часцей, чым у 2009 годзе, паведамляе БелаПАН. Тэлефонныя тэрарысты паведамлялі пра выбуховыя прыстасаванні ў навучальных установах, крамах, кавярнях і на чыгуначным вакзале. Апошняе непацверджанае паведамленне наконт бомбы паступіла ўчора, 17 жніўня. Невядомы пазваніў у службу 102 і паведаміў, што замінаваны будынак агракамбінату “Ждановічы”. Выявілася, што званіў 33-гадовы псіхічна нездаровы чалавек, які знаходзіўся на лекаванні ў “Навінках”. А колькі дзён таму 27-гадовы жыхар Расіі ў нецвярозым стане пагражаў узарваць мінскі чыгуначны вакзал і патрабаваў 1,5 мільёна еўра.  

За непраўдзівае паведамленне пра небяспеку Крымінальны кодэкс прадугледжвае пакаранне — ад штрафу да сямі год пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі