У Беларусі сталі менш рабіць тэлевізараў, гадзіннікаў, ровараў і матацыклаў

У першым паўгоддзі 2008 года ў Беларусі знізілася вытворчасць тэлевізараў, гадзіннікаў, ровараў і матацыклаў. Па звестках Міністэрства статыстыкі і аналізу, за шэсць месяцаў выпушчана 362,6 тыс. тэлевізараў, што на 5,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Бытавых гадзіннікаў выпушчана 229,2 тыс. (менш на 4,2%), ровараў — 123,8 тыс. шт. (менш на 50%), матацыклаў — 3.552 (менш на 10,4%).

Разам з тым вырабленыя тавары асядаюць на складах прадпрыемстваў. Так, па стане на 1 ліпеня налічвалася 96,8 тыс. тэлевізараў, што на 60% перавышае сярэднемесячны аб'ём вытворчасці. Запасы бытавых гадзіннікаў у 28,9 раза перавышаюць сярэднемесячны аб'ём вытворчасці, ровараў — у 2,9 раза, металарэзных станкоў — амаль у 2 разы, аўтобусаў — у 1,9 раза, пральных машын — у 2,9 раза.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі