У Беларусі створаць Саюз праваслаўных жанчынаў

Такое рашэнне было прынятае 20 лістапада ў Мазыры на паседжанні Святога сіноду Беларускай праваслаўнай царквы, якое прайшло пад старшынствам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, паведамляе БЕЛТА. Мяркуецца, што Саюз праваслаўных жанчынаў будзе грамадскай арганізацыяй рэспубліканскага ўзроўню. Духоўнай апекай саюза і падтрымкай у яго дзяржрэгістрацыі зоймецца архібіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзімітры.

Сінод таксама даў бласлаўленне на адкрыццё ў Кобрыне новага жаночага манастыра ў імя Усялітасцівага Спаса.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі