У Беларусі створаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле створаны ў Беларусі. Адпаведную пастанову сёлета прыняў урад, у панядзелак яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастановай прадугледжана ўзгадніць Міністэрству спорту і турызму стварэнне ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле" шляхам пераўтварэння РУП "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл". Міністэрству спорту і турызму даручана зацвердзіць статут, структуру, колькасць работнікаў РЦАП па фрыстайле. Дакумент набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем аднаго з падпунктаў, які ўваходзіць у дзеянне 1 лютага 2016 года.
Фота: БЕЛТА