У Беларусі толькі пятая частка школьнікаў навучаецца па-беларуску

Сітуацыя з беларускай мовай у школах пагаршаецца з кожным годам. Ужо сёння ні ў адным абласным горадзе, акрамя Мінска, няма беларускамоўных гімназій.
Старшыня "Таварыства беларускай школы" Алег Лозка распавёў Еўрарадыё, што ў Беларусі толькі пятая частка ад усіх школьнікаў навучаецца па-беларуску.

Алесь Лозка: “У 2008-2009 годзе па-беларуску навучалася 195 595 вучняў. Гэта 18,4%. Лічыцца, што беларускіх школ больш, чым рускіх: 57% беларускіх, 4% з дзвюма мовамі, астатнія рускія. Але насамрэч рускія школы маюць вялікую колькасць вучняў і знаходзяцца пераважна ў гарадах”.

Дарэчы, у мінулым навучальным годзе на беларускай мове навучаліся толькі каля 17% першакласнікаў. У гарадах жа іх колькасць склала толькі 2%. Пераважная большасць навучаецца ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі