У Беларусі ў 2-3 разы пабольшала таксікаманаў, у асноўным гэта школьнікі

У Беларусі за апошнія гады колькасць хворых на таксікаманію павялічылася ў 2-3 разы. Пра гэта паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Максімчук.
Паводле яго слоў, цяпер на дыспансерным уліку знаходзяцца 534 хворыя на таксікаманію, на прафілактычным — 1.341 чалавек.

Максімчук расказаў, што большасць з іх — школьнікі, якія "нюхаюць клей або ўжываюць розныя не прапісаныя ім медыкаменты з мэтай змянення свядомасці і псіхікі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі