У Беларусі ў 2008 годзе будзе ўведзена дзяржманаполія на імпарт алкаголю
Беларускі ўрад збіраецца ўвесці дзяржманаполію на імпарт алкаголю. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі. Паводле яго словаў, у 2008 годзе квотаў на імпарт алкагольных напояў
ужо не будзе. Адзіны спецімпарцёр вызначыцца на конкурснай аснове.
У беларускіх кампаніях, якія сёлета займаюцца імпартам алкаголю, пакуль устрымліваюцца ад каментароў і чакаюць з’яўлення афіцыйнага дакумента. Вось што сказаў Еўрарадыё кіраўнік адной сталічнай кампаніі:
“Я магу нешта сказаць толькі тады, калі будзе нейкае рашэнне. Тады нешта можа змяніцца. Пакуль мы як працавалі, так і працуем… У нас на імпарце рыбы сёлета гэтае пытанне паўстала. Дзяржава праз упраўленне прэзідэнта забрала сабе квоты”.
Нагадаем, што сёлета ў Беларусі была ўстаноўленая і дзяржманаполія на гандаль тытунем.