У Беларусі з 13 студзеня падаражэла аўтамабільнае паліва (ІНФАГРАФІКА)

З аўторка, 13 студзеня, у Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі на адной з аўтазаправак "Белнафтахіма". АІ-92 будзе каштаваць 11100 рублёў за літар (сёння яшчэ 10600), АІ-95 — 11900 (11400), дызель "Еўра 5" — 12300 рублёў (11700).

Нагадаем, сёлета гэта першае падаражэнне аўтамабільнага паліва ў Беларусі. Летась паліва даражэла пяць разоў, апошні раз — 1 кастрычніка. Тады кошт на бензін і дызельнае паліва на АЗС вырас у сярэднім на 4,8%.

У пачатку 2014 года літр АІ-92 каштаваў 9500, ў канцы года — 11400 рублёў за літр. Да таго ж, ў кастрычніку 2014 года кошты на паліва прывязалі да курса долара. Індыкатарнай маркай вызначылі АІ-92, літр якога пачаў каштаваць эквівалентна 1 долару (на той час 10600 рублёў). З 20 снежня 2014-га беларускі рубль дэвальваваўся болей, чым на 23%.

Падчас увядзення 30% камісійнага збору на закупку валюты кошты на паліва не павышаліся.

Нагадаем, рэзкі рост коштаў на бензін у Беларусі адбыўся падчас дэвальвацыі ў 2011 годзе. Тады паліва падаражэла адразу на 30% і выклікала хвалю незадаволенасці сярод аўтааматараў. Па ўсёй краіне ладзіліся масавыя акцыі “Стоп-Бензін”, якія прымусілі “Белнафтахім” спачатку знізіць кошты, а пасля павышаць іх паступова, не больш чым на 5%.

Ці падаражэе бензін следам за доларам?

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі