У Беларусі ўвялі дзяржрэгуляванне цэн на мыла і туалетную паперу

У Беларусі ўвялі дзяржрэгуляванне цэн на мыла і туалетную паперу

Урад Беларусі сваёй пастановай увёў дзяржаўнае рэгуляванне цэн на мыла, туалетную паперу, сурвэткі, падгузнікі, сінтэтычныя мыйныя і чысцячыя сродкі, зубную пасту, абутак для дзяцей і панчошна-шкарпэткавую прадукцыю. 

Такія меры чыноўнікі тлумачаць "падтрыманнем цэнавай стабільнасці на спажывецкім рынку і выключэннем магчымага спекуляцыйнага росту цэн і дэфіцыту па асобных таварных пазіцыях".

Таксама на 5% знізілі гранічныя памеры аптовых і гандлёвых надбавак на мяса (ялавічына і свініна на костцы, куры (тушка)), хлеб, макаронныя вырабы.

Як удакладняе прэс-служба ўрада, памеры надбавак узгодненыя з прадстаўнікамі буйных рознічных гандлёвых сетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі