У Беларусі ўвялі збор за экспарт сырой нафты і падатак на яе здабычу

У Беларусі ўведзены збор за экспарт сырой нафты. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 31 снежня. У сераду ён быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Збор устанаўліваецца за адну тону нафты і разлічваецца па формуле з улікам сярэдняй цаны экспарту гэтай сыравіны. Пры гэтым стаўка збору вылічаецца штомесяц і выплачваецца плацельшчыкамі ў рэспубліканскі бюджэт у доларах ЗША або еўра (у суме, вызначанай з улікам устаноўленага Нацбанкам на дзень выплаты афіцыйнага курсу беларускага рубля ў адносінах да адпаведнай замежнай валюты).

Сума збору ўключаецца плацельшчыкамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў, інфармуе БелаПАН.

Таксама ўказам кіраўніка Беларусі ўводзіцца падатак на здабычу нафты і калійнай солі. Ён таксама плаціцца ў доларах ці еўра. Штоквартальна ў 2015 годзе прадпрыемствы і арганізацыі, якія маюць рэнтабельнасць за справаздачны перыяд больш за 30%, звыш мінімальнай абавязковай часткі прыбытку, якую яны ўжо выплочваюць у бюджэт у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад снежня 2005-га, будуць адлічваць яшчэ 30% прыбытку ў рэспубліканскі бюджэт, адпаведныя бюджэты пярвічнага, базавага і абласнога ўзроўняў. Для "Беларуськалія" падатак устанавілі ў памеры 55%.

Беларусь вярнула экспартную пошліну на калійныя ўгнаенні

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі