У Беларусі ўзмацняецца кантроль за продажам тусала

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмацніла кантроль за выдачай па рэцэпце медыкаў лекаў, якія змяшчаюць дэкстраметарфан (гандлёвыя назвы — эфідэкс, тусал, флюдзісофт). Адпаведная тэлеграма міністра аховы здароўя Васіля Жарко накіравана ўсім, хто мае ліцэнзію на фармацэўтычную дзейнасць. Падобнае рашэнне выклікана нядаўнім выпадкам з кантрабандай у Расію таблетак ад кашлю, якія ўтрымоўваюць дэкстраметарфан.

Нагадаем, двое беларусаў прывезлі ў Маскву тысячу польскіх таблетак "Тусал", незарэгістраваных у Расіі як лекавы прэпарат. У "чыстым выглядзе" у малых дозах у таблетках утрымоўваецца дэкстраметарфан, які ў Расіі лічыцца псіхатропным рэчывам.

Беларусы былі асуджаныя на 14 гадоў калоніі строгага рэжыму за кантрабанду таблетак ад кашлю.

У Беларусі дэкстраметарфан не лічыцца псіхатропным рэчывам. Як правіла, ён выкарыстоўваецца для адхарквальнага эфекту і ўтрымоўваецца ў шматлікіх таблетках і мікстурах ад кашлю.

Польскі прэпарат "Тусал" зарэгістраваны ў Беларусі і адпускаецца ў аптэках краіны толькі па рэцэпце лекара.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі