У Беларусі ўзмоцніцца барацьба з неакультамі і псеўдарэлігіямі — Л. Гуляка

Барацьба з неакультамі і псеўдарэлігіямі будзе ўзмоцненая ў Беларусі. Пра гэта заявіў упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне Леанід Гуляка. Паводле яго, летась у нашай краіне былі зарэгістраваныя “спробы дзейнасці шэрагу псеўдарэлігійных і дэструктыўных груп”.

Таму ў Беларусі ўлады рыхтуюць захады па перашкодзе распаўсюду іх літаратуры і відэаматэрыялаў, якія “могуць дэстабілізаваць этнаканфесіянальную сітуацыю ў рэспубліцы”, — сцвярджае Леанід Гуляка.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі