У Беларусі ўзрастае колькасць дзяцей-алергікаў

У Беларусі ўзрастае колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад алергіі, паведаміў галоўны пазаштатны дзіцячы алерголаг Мінска Дзмітрый Буза на прэс-канферэнцыі 1 кастрычніка. Паводле яго слоў, найбольш распаўсюджаныя захворванні — атапічны дэрматыт, бранхіяльная астма, алергічны рыніт. Праяўленні атапічнага дэрматыту адзначаюцца ў кожнага другога-трэцяга дзіцяці да года. Ён таксама шырока распаўсюджаны ў дзяцей да пяці гадоў. У дзяцей, якім больш за пяць гадоў, часцей сустракаюцца алергічныя захворванні дыхальнай прыроды. Каля 2% дзяцей у Беларусі пакутуюць ад астмы, шырока распаўсюджаны алергічны рыніт.

Як зазначыў Буза, тэндэнцыя да росту алергікаў прасочваецца ва ўсім свеце з 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Кожнае дзесяцігоддзе іх колькасць падвойваецца, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі