У Беларусі вызначылі пералік даходаў на атрыманне жыллёвых субсідый
У Беларусі вызначылі пералік даходаў грамадзяніна і чальцоў яго сям'і, з якімі ён сумесна жыве, на атрыманне безнаяўных жыллёвых субсідый. Адпаведную пастанову № 778 ад 27 верасня прыняў Савет міністраў.
У дакуменце адзначаецца, што ў пералік даходаў для атрымання субсідый па выяўляльным прынцыпе ўключылі стыпендыі, усе віды пенсій, дапамогі па беспрацоўю, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, штомесячныя страхавыя выплаты. У пералік даходаў, якія ўключаюцца ў сукупны даход грамадзяніна (сям'і) для атрымання безнаяўных жыллёвых субсідый па заяўляльным прынцыпе, патрапілі сума заробку за месяц, усе віды пенсій і стыпендый, дапамога па беспрацоўю, аліменты, дапамога па часовай непрацаздольнасці ды іншае. Падрабязна гл. тут.
Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый у нашай краіне пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка. Атрымаць іх могуць сем'і, у якіх аплата жыллёва-камунальных паслуг перавышае ўстаноўлены адсотак ад сукупнага даходу. У сельскай мясцовасці гэта 15%, у гарадах — больш за 20%. Згаданыя субсідыі будуць распаўсюджвацца на гарачае і халоднае водазабеспячэнне, каналізацыю, газа-і электразабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, капітальны рамонт, выдаткі на электраэнергію для асвятлення пад'ездаў і працу ліфтаў.