У Беларусі з 1 жніўня вырасце мінімальны спажывецкі бюджэт

З 1 жніўня ў Беларусі прызначаюцца новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Змены ўносяцца пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У сям'і з чатырох чалавек мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з 1 жніўня па 30 кастрычніка будзе складаць 2 млн 435 тыс. 480 рублёў на месяц. Гэта на 3,8% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 траўня па 31 ліпеня гэтага года (2 млн 347 тыс. 270 рублёў), перадае БЕЛТА.

Для маладой сям'і з трох чалавек сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт складзе 2 млн 674 тыс. 40 рублёў, дл працаздольнага насельніцтва — 3 млн 138 тыс. 670 рублёў, для пенсіянераў — 2 млн 449 тыс. 680 рублёў, для студэнтаў — 2 млн 353 тыс. 500 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 1 млн 938 тыс. 20 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 2 млн 631 тыс. 350 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 2 млн 668 тыс. 430 рублёў на месяц.

Мінпрацы штоквартальна вызначае мінімальныя спажывецкія бюджэты ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі