У Беларусі з-за грыпу пачалі спыняць працу школы і дзіцячыя садкі

Паводле iнфармацыi рэспублiканскай санэпiдслужбы, на 25 студзеня да ўжо "грыпуючых" тэрыторый далучылiся таксама Брэст, Барысаў, Свiслацкi, Ашмянскi, Бераставiцкi, Мастоўскi, Шчучынскi i Барысаўскi раёны.
За адзiн дзень, 24 студзеня, у кантрольных гарадах па медыцынскую дапамогу звярнулiся 13 195 чалавек, з якiх больш за палову складаюць дзецi ва ўзросце да 15 гадоў.

У сувязi з адсутнасцю больш як 30 адсоткаў навучэнцаў, навучальны працэс спынiўся ў 6 установах адукацыi (у Слуцкiм, Любанскiм, Старадарожскiм, Дзятлаўскiм раёнах, у Лiдзе i ў Фрунзенскiм раёне Мiнска), а таксама ў двух дзiцячых садках у Старых Дарогах.

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі