У Беларусі за суткі затрымалі амаль 200 п’яных кіроўцаў

Амаль 200 п’яных кіроўцаў затрымалі супрацоўнікі ДАІ за мінулыя суткі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.  Адзначым, што на выхадныя дні прыпадае рэзкае ўзрастанне затрыманняў вадзіцеляў, якія ў нецвярозым стане кіравалі аўтамабілем. За суботу і нядзелю іх трапляецца да 500 чалавек. Агулам ад пачатку года на дарогах Беларусі было затрымана каля 15 тысяч п’яных кіроўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі