У Беларусі забаранілі вяртаць грошы за набытыя квіткі на канцэрты

Грошы за набытыя квіткі на канцэрты вяртацца не будуць. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства культуры Беларусі.  Для прыкладу, на канцэрт Інрыка Іглесіяса, які пройдзе 24 красавіка ў Мінску, ужо раскупілі каля 60% квіткоў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў білетных касах карпарацыі “Забава”. Нягледзячы на тое, што квіткі каштуюць ад 135 да 400 тысяч, у “Забаве” лічаць, што гэта не так ўжо і дорага, бо "расійскія зоркі каштуюць даражэй".

А вось адзін з мінчукоў, які набыў квіток на канцэрт, а пасля аказалася, што не можа на яго пайсці, здаць свой квіток ўжо не зможа. У карпарацыі “Забава” спасылаюцца на Мінкульт:

“Білеты не падлягаюць вяртанню, нават ёсць такі загад міністэрства культуры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі