У Беларусі закрытыя на каранцін з-за грыпу яшчэ 4 школы

У Беларусі, па звестках на 24 сакавіка, закрытымі на каранцін з-за высокага захворвання навучэнцаў на грып застаюцца толькі чатыры школы — у Віцебску і Віцебскім раёне.  Сёлета эпідэмія вірусных захворванняў доўжыцца ўжо 10-ы тыдзень. А вось у мінулым сезоне яна працягвалася 5 тыдняў. Цяпер у Беларусі ідзе спад захворвання. Так, на працягу мінулага тыдня ў краіне было зарэгістравана больш за 67 тыс. выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый.

Пакуль што супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы па прафілактыцы грыпу і ВРВІ працягваюцца ў пяці гарадах — Барысаве, Салігорску, Наваполацку, Віцебску і Оршы, а таксама ў 13 раёнах Беларусі.

Агулам за перыяд эпідэміялагічнага маніторынгу з 6 кастрычніка 2008 года ў Беларусі захварэлі на грып і ВРВІ 1 млн. 375 тыс. 839 чалавек.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі