У Беларусі замежных святароў заменяць на айчынных

Віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Касінец правёў сёння сустрэчу з прадстаўнікамі асноўных рэлігійных канфесій у Беларусі.
Падчас сустрэчы ён заявіў, што святарамі ў Беларусі павінны быць выхадцы з нашай краіны. У прыватнасці ён адзначыў, што нельга праводзіць рэлігійную дзейнасць, не ведаючы беларускай або рускай мовы, не ведаючы менталітэту і звычаяў Беларусі.

Па словах Касінца, на працягу бліжэйшых сямі гадоў павінна прайсці замена замежных святароў на айчынных.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі