У Беларусі збяруць 30 мільёнаў для канцлера Льва Сапегі
30 мільёнаў рублёў патрэбныя для стварэння помніка канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу (1557 - 1633) у горадзе Слоніме. Праект помніка падрыхтаваў яшчэ ў канцы 90-х скульптар Іван Міско,
аднак фінансаванне знайсці няўдалося. Цяпер кіраўніцтва Таварыства
беларускай мовы аб’явіла пра адкрыццё ў 2008 годзе банкаўскага рахунка
для збору сродкаў на помнік, інфармуе БелаПАН.
Дарэчы, ён з’явіцца ў Слоніме невыпадкова. Леў Сапега валодаў гэтым горадам, адна з слонімскіх плошчаў носіць яго імя.
Дарэчы, ён з’явіцца ў Слоніме невыпадкова. Леў Сапега валодаў гэтым горадам, адна з слонімскіх плошчаў носіць яго імя.