У Беларусі зніжаюць кошты на скупку золата ў насельніцтва

У Беларусі зніжаюць кошты на скупку золата ў насельніцтва

Міністэрства фінансаў Беларусі зніжае цэны на каштоўныя металы ў вырабаў і ў ломе пры скупцы ў насельніцтва. Выключэнне — набыццё банкамі і іншымі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі мерных зліткаў і манет у фізічных асобаў.

Зніжэнне коштаў вызначаецца пастановай Мінфіну №26 ад 19 красавіка, якая днямі была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Паводле дакумента, з 25 красавіка кошт за грам золата ў вырабах і ломе зменшыцца на 6,3%. Золата 375-й пробы будзе каштаваць 249 770 рублёў, 500-й пробы — 333 020, 583-й і 585-й пробаў — 389 640.

Кошт плаціны 950-й пробы знізіцца амаль на 6,2% і складзе 490 370 рублёў. Срэбра патаннее амаль на 9% і калі гэта, напрыклад, 875-я проба, то грам такога металу будзе каштаваць 7 170 рублёў.

Таксама панізяцца кошты на зубныя пратэзы і элементы зубных пратэзаў з утрыманнем каштоўных металаў.

Апошнім разам цэны на скупку каштоўных металаў у насельніцтва мяняліся 10 сакавіка і тады яны павысіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі