У Беларусі знізілася чаканая працягласць жыцця

За апошнія 20 год чаканая працягласць жыцця ў Беларусі апусцілася ніжэй за ўзровень 1979 года. Такія звесткі падае справаздача ПРААН аб развіцці чалавека. Паводле словаў прадстаўніка ААН  у Беларусі Антоніюса Брука, чаканая працягласць жыцця апусцілася ніжэй за ўзровень 40-гадовай даўніны ў дзевяці краінах са 169, дасягненні якіх адсочвае ААН: гэта шэсць афрыканскіх дзяржавы і тры краіны былога СССР — Беларусь, Расія і Ўкраіна. Цяперашняя чаканая працягласць жыцця ў Беларусь — 69,6 года. Прычынамі зніжэння гэтага паказніка з’яўляюцца эпідэмія ВІЧ і пераходная эканоміка.
 
Нагадаем, што згодна са справаздачай ПРААН, Беларусь заняла 61-е месца ў міжнародным рэйтынгу па індэксе развіцця чалавечага патэнцыяла — агульнаму нацыянальнаму паказніку здароўя, адукацыі і прыбытку для 169 краінаў. Такі рэйтынг дазваляе аднесці Беларусь да краінаў з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Для параўнання — Расія займае 65-у пазіцыю, Казахстан — 66-ю, Україна — 69-ю. Польшча стаіць на 41-м месцы, Літва — на 44, Латвія займае 48-ы радок. Лідэрамі рэйтынгу з’яўляюцца Нарвегія, Аўстралія і Новая Зеландыя. Апошнія месцы займаюць Нігер, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Зімбабве, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі