У Беларусі зноў даражэе бензін і салярка (новыя кошты, інфаграфіка)
Кошт паліва павышаецца на 500 рублёў.
Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі з 8 ліпеня. Як распавялі Еўрарадыё на адной з мінскіх заправак, згодна з распараджэннем "Белнафтахіма", бензін АІ-92 будзе каштаваць 9300, АІ-95 — 10 000, дызпаліва — 10 100 рублёў.
Больш падрабязна пра новыя кошты гл. тут.
Раней АІ-92 каштаваў 8800, АІ-95 — 9500, дызпаліва — 9600 рублёў.
Папярэднія падаражэнні адбываліся ў 2013 годзе — 16 студзеня, 3 і 17 верасня, а таксама 5 снежня.
Як падвышаліся кошты на паліва