У Беларусі зноў на 1 капейку таннее аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў на 1 капейку таннее аўтамабільнае паліва

У Беларусі зноў на 1 капейку таннее аўтамабільнае паліва. Як паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім", новыя цэннікі з'явяцца на аўтазапраўках 11 жніўня і будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1, 55 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,65 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,87 рубля, ДП — 1, 65 рубля.

Змены коштаў на бензін і дызпаліва адбываюцца ў Беларусі ў 19 раз за гэты год. Апошнім разам цэннікі мянялі 21 ліпеня і тады таксама адбылося зніжэнне коштаў на 1 капейку. Тады "Белнафтахім" патлумачыў зніжэнне коштаў больш таннай нафтай, якая паступае на беларускія НПЗ.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі