У Беларусі зноў не выбралі пляцоўку для будаўніцтва АЭС

У чарговы раз у Беларусі не выбраная пляцоўка для будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У аўторак у Міністэрстве энэргетыкі прайшло пасяджэнне дзяржаўнай камісіі на чале з міністрам Аляксандрам Азярцом.  Нагадаем, разглядаюцца тры патэнцыйныя пляцоўкі - Кукшынаўская (Горацкі раён), Краснапалянская (Слаўгарадскі раён) і Астравецкая. Спецыялісты не выявілі ні на адной з іх фактараў, якія б перашкодзілі будаўніцтву.

Яшчэ раніцай анансавалася, што пляцоўка пад будаўніцтва АЭС будзе абраная ўжо сёння. Аднак позна ўвечары стала вядома, што камісія не рызыкнула зрабіць выбар. Як інфармуе "Інтэрфакс", для прыняцця канчатковага рашэння, якое мусіць з'явіцца не пазней за 1 снежня 2008 года, правядуць дадатковыя вышукальныя работы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі