У Беларусі зноў падаражэў бензін
Мінск / Еўрарадыё
23 лютага, у нядзелю, у Беларусі зноў падаражэў бензін. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце канцэрна "Белнафтахім".
"Ва ўмовах адмоўнай дынамікі курсу нацыянальнай валюты з 23 лютага 2020 года на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь кошт аўтамабільнага паліва змяняецца на 1 капейку", — напісана ў паведамленні.
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,72 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,82 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,04 рубля, дызельнага паліва — 1,82 рубля.
У апошні раз бензін даражэў 16 лютага. Тады называліся тыя ж самыя прычыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.