У Беларусі зноў патаннеў бензін — на 1 капейку
У Беларусі зноў патаннеў бензін — канцэрн “Белнафтахім” анансаваў зніжэнне коштаў на ўсе віды паліва на 1 капейку.
З 21 ліпеня на АЗС краіны будуць такія цэннікі: АІ-92-К5-Еўра — 1,56 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,66 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,88 руб., ДП — 1,66 руб.
Апошнім разам кошты на бензін і дызпаліва змяняліся болей за месяц таму — 16 чэрвеня. Тады яны таксама знізіліся на 1 капейку. У канцэрне тлумачылі такое рашэнне стабільнасцю коштаў на сусветным нафтавым рынку.