У Беларусі зноў праходзіць масавая дактыласкапія?

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва REGNUM, усіх ваеннаабавязаных грамадзянаў Беларусі выклікаюць ва ўпраўлення ўнутраных справаў для зняцца адбіткаў пальцаў.

Упершыню масавую дактыласкапію ў Беларусі зладзілі пасля тэракту, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Тады адбіткі пальцаў знялі ва ўсяго мужчынскага насельніцтва краіны. Але два з паловай гады таму на гэтую працэдуру выклікалі позвай з ваенкамату, а цяпер тэлефонным званком з міліцыі.
 
Цяпер дактыласкапія прымусова ладзіцца ў дачыненні асобаў, якія бралі ўдзел у масавых акцыях пратэсту 19 снежня. Агенцтва REGNUM таксама паведамляе, што паводле шматлікіх сведчанняў выкліканых у міліцыю людзей, у іх не толькі бяруць адбіткі пальцаў, але таксама прымушаюць здымацца на відэа. Да тых, хто адмаўляецца прайсці гэтыя працэдуры добраахвотна, ужываюць псіхалагічны і фізічны ціск. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі