У Беларусі зноў праходзіць масавая дактыласкапія?
Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва REGNUM, усіх ваеннаабавязаных грамадзянаў Беларусі выклікаюць ва ўпраўлення ўнутраных справаў для зняцца адбіткаў пальцаў. Гэтым разам міліцыя настойліва запрашае нават жанчынаў, пераважна лекараў. Упершыню масавую дактыласкапію ў Беларусі зладзілі пасля тэракту, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Тады адбіткі пальцаў знялі ва ўсяго мужчынскага насельніцтва краіны. Але два з паловай гады таму на гэтую працэдуру выклікалі позвай з ваенкамату, а цяпер тэлефонным званком з міліцыі.
Цяпер дактыласкапія прымусова ладзіцца ў дачыненні асобаў, якія бралі ўдзел у масавых акцыях пратэсту 19 снежня. Агенцтва REGNUM таксама паведамляе, што паводле шматлікіх сведчанняў выкліканых у міліцыю людзей, у іх не толькі бяруць адбіткі пальцаў, але таксама прымушаюць здымацца на відэа. Да тых, хто адмаўляецца прайсці гэтыя працэдуры добраахвотна, ужываюць псіхалагічны і фізічны ціск.