У Беларусі зноў стаў адчыняцца сайт "Хартыя'97"

У Беларусі зноў стаў адчыняцца сайт "Хартыя'97"

Шэраг правайдараў аднавіў у Беларусі доступ да зачыненага напярэдадні апазіцыйнага сайта "Хартыя'97". У прыватнасці, ён адчыняецца ў карыстальнікаў стацыянарнага інтэрнэту velcom. 

Карыстальнікі такіх правайдараў, як МТС, мабільны Velcom, Byfly, Атлант-тэлеком, МТІС, па-ранейшаму не маюць доступу да "Хартыі'97", перадае Радыё "Свабода".

24 студзеня сайт быў заблакаваны ў Беларусі за распаўсюд забароненых матэрыялаў, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і паведамленні пра час і месца вулічных акцыяў, абнародаваныя да выдачы дазволу на гэтыя акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі