У Беларусі з’явіцца падатак на карыстанне дарогамі
Падатак на карыстанне дарогамі можа з’явіцца ў Беларусі. Яго мяркуюць уключыць у кошт бензіну альбо дызельнага паліва. Пра гэта на сённяшнім паседжанні ўраду, прысвечаным дарожнай праблематыцы, заявіў міністр Уладзімір Сасноўскі. Пры гэтым ён спаслаўся на досвед “шэрагу еўрапейскіх краін”.
У дэпартаменце “Аўтадор” Міністэрства транспарту запланаванае новаўвядзенне пакуль не каментуюць. Тым не менш прэс-служба гэтай установы выказала Еўрарадыё меркаванні наконт новага падатку:
“Цяпер існуе такі панятак, як “акцызы на аўтамабільнае паліва”, і частка сродкаў, якія ад іх паступае, ідуць у дарожны фонд. Магу меркаваць, што гэтыя акцызы і назавуць “падаткам”…
Раней дарожны фонд утвараўся з шэрагу пэўных крыніц. Сёлета адну з крыніц прыбралі – абаротны падатак з карыстальнікаў аўтамабільных дарог. Адпаведна, напаўняльнасць дарожнага фонду скарацілася”.