У Беларусі з’явіцца першая станцыя хуткай зарадкі электрамабіляў
Яе адкрыюць 9 кастрычніка на выездзе з Мінска ў лагойскім кірунку.
Яна дазволіць зарадзіць акумулятар электрамабіля ўсяго за 30 хвілін, што ў 12 разоў хутчэй за магчымасці ранейшых станцый. Магутнасць зарадкі складае 50 кВт.
Па словах арганізатараў, рашэнне адкрыць экспрэс-станцыю на выездзе з Мінска, побач з буйным гандлёвым цэнтрам, было прынята з улікам замежнага вопыту. Ва ўсім свеце пункты зарадкі ўсталёўваюцца ў месцах з найбольшым колькасцю людзей, паведамляе БелТА.