У Беларусі з'явіліся новыя 100-доларавыя банкноты (фота)

У прыватнасці, Бэнджамін Франклін, якога вы бачыце на фота, атрыманы ў гандлёвым цэнтры "Замак" у Мінску.

Новая 100-доларавая купюра выйшла ў абарачэнне 8 кастрычніка, то бок усяго 8 дзён таму. Вядома, што яна мусіла пабачыць свет яшчэ 2 гады таму, але выхад быў адкладзены праз тэхнічныя праблемы.

Новай мерай абароны ад падробак на банкноце стала трохмерная сіняя стужка, яе малюнак змяняецца пры павароце купюры. Пры гэтым яна ўплеценая ў паперу, а не надрукаваная. Акрамя таго, намаляваная на банкноце чарніліца пры павароце ператвараецца ў званочак, змяняючы пры гэтым колер.

На распрацоўку ўсіх мер бяспекі для новай банкноты спатрэбілася больш за 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі