У Беларусі з'явіўся першы інтэрнэт-рэсурс з ліцэнзійнай музыкай
ІП "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" (брэнды "Атлант Тэлеком" і "Шпаркi Дамавiк") завяршыла фармаванне першага ў беларускім сеціве інтэрнэт-сэрвісу па продажы ліцэнзійных музычных кампазіцый. Партал правайдэра audio.telecom.by распаўсюджвае кампазіцыі з улікам патрабаванняў трымальнікаў найбуйнейшых музычных каталогаў свету. Абаненты правайдэра атрымалі законны доступ да аб'ёмнага спісу найлепшых музычных твораў, ліцэнзаваных для прыватнага выкарыстання на тэрыторыі нашай краіны.
Як адзначаюць спецыялісты кампаніі, схема продажаў твораў праз партал улічвае інтарэсы вядучых музычных выдавецтваў, якія падпісалі з ІП "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" спецыяльныя дамовы і пагадненні. Пры гэтым партал audio.telecom.by стаў першым у Беларусі рэсурсам лічбавага распаўсюду ліцэнзійнай музыкі.
Пірацкія запісы ўсё яшчэ карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Але ўжо цяпер заходнія трымальнікі музычных каталогаў імкнуцца да легалізацыі музычнага кантэнту, і Беларусь адаптуецца пад сусветныя трэнды.