У Беларусі з’явяцца кадэцкія вучэльні
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №54, якім рэгламентуецца стварэнне ў Беларусі кадэцкіх вучэльняў. Каментар да тэкста Ўказа змешчаны на сайце прэзідэнта. Указам зацверджана Палажэнне аб кадэцкай вучэльні, у якім вызначаныя асноўныя мэты і задачы дзейнасці, правілы прыёма, асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу і побыту будучых кадэтаў.
Заснаваць кадэцкую вучэльню могуць абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Асноўная мэта — падрыхтоўка падлеткаў да службы ва Ўзброеных Сілах, ворганах унутраных спраў, ворганах і падпадзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
Прыём у кадэцкую вучэльню будзе здзяйсняцца па конкурсе на падставе ўступных выпрабаванняў і з улікам вынікаў медыцынскага агляду, псіхалагічнага адбору, узроўня фізічнай падрыхтоўкі. Дзеці-сіроты і дзеці тых вайскоўцаў, якія загінулі ці памерлі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, будуць залічацца ў вучэльні без уступных выпрабаванняў.