У Беларускай федэрацыі лыжных гонак — без істотных зменаў

Лідэр зборнай Беларусі па лыжных гонках 37-гадовы Сяргей Далідовіч вытрываў усе крытычныя заўвагі пасля няўдалага выступу на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і працягне выступаць за нашу краіну. Без зменаў і ў кіраўніцтве Беларускай федэрацыі лыжных гонак. Прашэнне аб адстаўцы старшыні БФЛГ Аляксандра Паўлоўскага задаволенае не было, і ён працягвае кіраваць федэрацыяй. Новым галоўным трэнерам зацверджаны Віктар Камоцкі. Яму дапамагаюць Мікалай Сурмач (ён будзе працаваць з жаночай камандай) і Мікалай Цярэшчанка. Акрамя таго, прызначаны новы дзяржтрэнер па лыжных гонках Андрэй Каваленка, які дагэтуль ўзначальваў упраўленне па фізкультуры, спорце і турызме Савецкага раёна Мінска, піша БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі